БЕЛ Ł РУС

«Газпрам» не забраніраваў дадатковыя транзітныя магутнасці на снежань, цэны на газ выраслі

15.11.2021 / 17:03

Nashaniva.com

Расійскі «Газпрам» не забраніраваў дадатковых магутнасцей для транзіту газу праз Украіну і не браняваў транзітную магутнасць газаправода «Ямал-Еўропа» на снежань — на фоне гэтага цэны на газ у Еўропе выраслі, піша Bloomberg.

Таксама завяршыліся і мінулыя аўкцыёны — на кастрычнік і лістапад.

Пасля аўкцыёнаў цана снежаньскага ф'ючарса на TTF на біржы ICE Futures вырасла да 81,27 еўра за МВт-гадзіну — гэта значыць да 962 даляраў за тысячу кубаметраў.

У панядзелак таргі пачаліся на адзнацы 947 даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула