БЕЛ Ł РУС

У Брэсце на рабочага ўпала страла аўтакрана. Мужчына загінуў

15.11.2021 / 17:58

Nashaniva.com

Пра гібель работніка паведамляе СК.

Днём 12 лістапада з аўтакрана дэмантавалі тэлескапічную стралу. 53-гадовы слесар-рамонтнік дапамагаў яе разбіраць.

Страла абрынулася на работніка. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў мужчына памёр на месцы.

Распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Санкцыі прадугледжваюць да трох гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула