БЕЛ Ł РУС

Санкцыі ЕС супраць Беларусі будуць уключаць разрыў лізінгавых кантрактаў з «Белавія»

15.11.2021 / 20:17

Nashaniva.com

Кантракты ЕC на лізінг самалётаў з «Белавія» будуць скасаваныя, як толькі ЕC скончыць новы раўнд санкцый супраць Беларусі, заявіў у панядзелак міністр замежных спраў Ірландыі, піша Reuters.

«Кантракты, па якіх яны здаюцца ў арэнду «Белавія», будуць істотна зрэзаныя», — заявіў Сайман Коўвені журналістам пасля сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС. «Альбо гэтыя самалёты прыйдзецца вярнуць, альбо, я мяркую, будуць прынятыя юрыдычныя меры».

Коўвені сказаў, што з 30 самалётаў у парку «Белавія» 17 арандаваныя праз авіяцыйныя кампаніі ў Ірландыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула