БЕЛ Ł РУС

Мартынаў у Бруселі спаткаецца з «тройкай ЕС»

27.07.2009 / 17:16

Nashaniva.com

У сустрэчы возьмуць удзел міністр замежных справаў Швецыі Карл Більт, Хаўер Салана. Запланаваная і сустрэча з еўракамісарам па падаткаабкладанні і мытным саюзе Ласла Ковачам.

Па запрашэнні шведскага старшынства ЕС 28 ліпеня 2009 года адбудзецца візіт міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава ў Брусель для сустрэчы з «тройкай» ЕС на ўзроўні міністраў замежных спраў.

Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе МЗС Беларусі.

У сустрэчы возьмуць удзел кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Швецыі Карл Більт, высокапастаўленыя прадстаўнікі Еўрапейскай Камісіі і Генеральнага сакратарыята Савета ЕС. Запланаваны таксама сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі з вярхоўным прадстаўніком па пытаннях агульнай знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі ЕС Хаўерам Саланам і еўракамісарам па падаткаабкладанні і мытным саюзе Ласла Ковачам.

У ходзе сустрэч будуць абмеркаваны стан і перспектывы развіцця дыялога па лініі Беларусь — ЕС, у тым ліку ў рамках ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства».

БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула