БЕЛ Ł РУС

У Маладзечне былому супрацоўніку міліцыі прысудзілі паўтара года калоніі за заклікі ў тэлеграм-каналах

16.11.2021 / 16:02

Nashaniva.com

16 лістапада ў судзе Маладзечна і Маладзечанскага раёна да 1,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі палітвязня Дзмітрыя Скрэтуцкага.

Суддзя Каханоўская прызнала 36-гадовага прадпрымальніка вінаватым паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса, паведамляюць правабаронцы.

Мужчыну затрымалі 4 жніўня 2021 года

. Паводле версіі абвінавачання, з 12 жніўня па 12 кастрычніка 2020 года ён «заклікаў да ўдзелу ў незаконных масавых дзеяннях грамадска-палітычнага характара ў тэлеграм-каналах».

Таксама падчас даследавання матэрыялаў справы было агучана, што ў чатах Скрэтуцкі пісаў, што можа апазнаць супрацоўнікаў міліцыі, калі яму дашлюць фотаздымкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула