БЕЛ Ł РУС

Адмянілі мінскі канцэрт Maruv. Спявачка ўпэўнена: гэта помста ўладаў за адмову выступаць на «Славянскім базары» 

17.11.2021 / 17:23

Nashaniva.com

Украінская спявачка Maruv паведаміла аб адмене канцэрта, запланаванага на 20 лістапада ў Мінску. На сайце канцэртнай залы адзначана, што гэта звязана з ануляваннем гастрольнага пасведчання.

Сама спявачка выказала меркаванне, што адмена канцэрта можа быць звязана з яе адмовай удзельнічаць у «Славянскім базары» сёлета. Акрамя таго, адна з прычын — неадпаведнасць праграмы ўзроставаму цэнзу «16+», хаця такое ўзроставае абмежаванне вызначалі самі гарадскія ўлады, кажа спявачка, калі выдавалі пасведчанне на правядзенне канцэрта.

«На жаль, маіх канцэртаў яшчэ доўга не будзе ў Беларусі, хаця я б вельмі гэтага хацела», — сказала Maruv.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула