БЕЛ Ł РУС

Беларусь спыняе пастаўкі электраэнергіі ва Украіну

17.11.2021 / 18:02

Nashaniva.com

Пастаўкі электраэнергіі ва Украіну будуць спыненыя з 18 лістапада ў адпаведнасці з вызначаным парадкам узаемадзеяння ў рамках кантрактных адносін, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі Беларусі.

«Магчымасць далейшага ажыццяўлення паставак электраэнергіі ва Украіну будзе разглядацца беларускім бокам з улікам тэхнічных магчымасцяў», — сказалі ў прэс-службе. 

Нагадаем, 6 лістапада Беларусь пачала пастаўкі электраэнергіі ва Украіну. Яшчэ ў канцы кастрычніка ўкраінская кампанія «Энергаатам» выкупіла 885 з 900 даступных МВт магутнасцяў міждзяржаўных ліній электраперадач. Яшчэ 15 МВт набыла кампанія «Электра кам'юніці».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула