БЕЛ Ł РУС

Нямецкі Bild апублікаваў дэталі першай размовы Лукашэнкі з Меркель

17.11.2021 / 20:02

Nashaniva.com

Нямецкае выданне Bild апублікавала дэталі размовы, якая адбылася ў панядзелак паміж выканаўцай абавязкаў канцлера Нямеччыны Ангелай Меркель і Аляксандрам Лукашэнкам. Выданне спасылаецца на ўласныя крыніцы і дае наступныя пункты, якія нібыта назваў у размове Лукашэнка, перадае «Радыё Свабода». 

Меркель, паводле інфармацыі Bild, захоўвала жорсткую пазіцыю, «але паабяцала дыктатару вывучыць розныя рэчы і абмеркаваць іх з кіраўнікамі дзяржаў ЕС».

Выданне адзначае, што можна было б казаць пра прыём некаторых мігрантаў, калі Лукашэнка забяспечыць, каб астатніх мігрантаў даставілі назад у родныя краіны, і здыме ціск з памежнай зоны з Польшчай.

Паводле інфармацыі Bild, Меркель таксама цалкам не выключыла ўскосную фінансавую дапамогу на будаўніцтва жылля для ўцекачоў.

Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант заявіла «РІА Новості», што Лукашэнка не абмяркоўваў з Меркель санкцыі і «прызнанне».

«Было б ніжэй за годнасць прэзідэнта Лукашэнкі ўздымаць падчас размовы падобныя пытанні ці выстаўляць падобныя ўмовы. Ніводнага слова пра санкцыі і тым больш пра нейкае «прызнанне» падчас размоў сказана не было», — заявіла Эйсмант.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула