БЕЛ Ł РУС

Імпазантны шаман QAnon атрымаў 41 месяц турмы за штурм Капітолія

18.11.2021 / 09:36

Nashaniva.com

Адзін з самых вядомых прыхільнікаў распаўсюджанага ў ЗША канспіралагічнага руху QAnon Джэйкаб Чанслі прысуджаны да 41 месяца турэмнага зняволення за ўдзел у захопе Капітолія ЗША 6 студзеня 2021 года.

Getty Images

Чанслі быў у натоўпе прыхільнікаў прэзідэнта Трампа, якія спрабавалі не даць Кангрэсу ўхваліць вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, нагадвае Бі-бі-сі.

Раней ён прызнаў сябе вінаватым па абвінавачванні ў перашкодзе правядзенню афіцыйнага разбіральніцтва.

Яго прысуд стаў адным з суровых сярод вынесеных удзельнікам беспарадкаў у Капітоліі. У дадатак да турэмнага тэрміну Чанслі атрымаў яшчэ 36 месяцаў умоўна, падчас якіх за ім будзе весціся паліцэйскае назіранне. Яму таксама давядзецца выплаціць $100, каб пакрыць нанесеную шкоду.

34-гадовы Чанслі стаў адным з найбольш вядомых удзельнікаў захопу Капітолія, пасля таго, як быў сфатаграфаваны ў мядзведжай шапцы з рагамі і тварам, размаляваным пад амерыканскі сцяг. Сам сябе ён называе «шаманам QAnon».

Прыхільнікі гэтай тэорыі змоў, якую ў ЗША прыраўноўваюць да культу, мяркуюць, што светам кіруе кліка сатаністаў і канібалаў-педафілаў, якія акапаліся ва ўрадзе, бізнэсе і СМІ, супраць якіх былы прэзідэнт Дональд Трамп вёў сакрэтную вайну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула