БЕЛ Ł РУС

Польшча: Мы гатовыя закрыць мяжу з Беларуссю

21.11.2021 / 12:19

Nashaniva.com

Польшча разглядае магчымасць сур'ёзных санкцый супраць Беларусі, уключаючы закрыццё мяжы, транзітных і гандлёвых пераходаў. Пра гэта заявіў у нядзелю прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі, паведамляе ТАСС.

«Мы разглядаем крокі ў выглядзе ўсё больш сур'ёзных эканамічных санкцый, уключаючы закрыццё польска-беларускай мяжы з боку Польшчы», — сказаў ён, падкрэсліўшы, што ўсё будзе залежаць ад дзеянняў беларускіх уладаў. «Мы хочам даць Лукашэнку шанец адступіць», — дадаў Маравецкі.

«Мы гатовыя закрываць новыя пераходы, транзітныя і гандлёвыя пераходы, каб аказаць ціск», — указаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула