БЕЛ Ł РУС

Пуцін сцвярджае, што прайшоў рэвакцынацыю ад каранавіруса

21.11.2021 / 22:13

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў, што прайшоў рэвакцынацыю ад каранавіруса расійскай вакцынай «Спутнік Лайт».

Пра гэта ён сказаў на сустрэчы з намеснікам дырэктара расійскага Нацыянальнага даследчага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі Дзянісам Логунавым.

«Сёння па вашай рэкамендацыі, па рэкамендацыі вашых калегаў я зрабіў сабе яшчэ адну прышчэпку — «Спутнікам Лайт». Гэта ўжо называецца рэвакцынацыя», — сказаў ён.

Пуцін заявіў, што добра сябе пачувае пасля праведзенай рэвакцынацыі.

«Што тычыцца бязбольнасці, то дзве гадзіны таму мне зрабілі. Але я нічога не адчуваю, нармальны стан, усё нармальна», — расказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула