БЕЛ Ł РУС

Палітзняволеная Анастасія Нікіціна адбыла пакаранне і выйшла на волю. Яе адразу дэпартавалі ў Расію

22.11.2021 / 09:56

Nashaniva.com

Як стала вядома праваабаронцам, 40-гадовая Анастасія Нікіціна днямі была вызваленая з гомельскай жаночай калоніі №4 пасля адбыцця пакарання.

У сакавіку ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска яе асудзілі да 13 месяцаў пазбаўлення волі па арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) за раскіданыя каля пракуратуры Мінска самарэзы.

Жанчына да затрымання жыла ў Мінску і мае дваіх непаўналетніх дзяцей. Пасля вызвалення яе дэпартавалі ў РФ. Верагодна, яна грамадзянка Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула