БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя абвергла інфармацыю пра ўспышку кавіду сярод мігрантаў у лагістычным цэнтры

22.11.2021 / 11:49

Nashaniva.com

На сённяшні дзень у бальніцы Гродна знаходзіцца толькі адзін мігрант, у якога дыягнаставаны COVID-19. Усяго з пачатку восені па розных пытаннях здароўя каля ста мігрантаў звярнуліся па меддапамогу да дактароў Гродзенскай вобласці.

Цяпер у цэнтры пастаянна дзяжураць дзве брыгады спецыялістаў хуткай меддапамогі, гаворыцца ў паведамленні Мінздароўя.

Усяго ж у бальніцах Гродна знаходзяцца тры чалавекі, якія пражывалі ў цэнтры. Аднаму выстаўлены дыягназ пнеўманія з кавід-інфекцыяй, яшчэ двое знаходзяцца ў бальніцах з-за абвастрэння хранічных хвароб.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула