БЕЛ Ł РУС

Падатковая патрабуе ад асуджанага праваабаронцы Судаленкі падаць дэкларацыю аб даходах за шэсць гадоў

25.11.2021 / 08:26

Nashaniva.com

Гэта нягледзячы на тое, што за 2019 год Леанід Судаленка падаваў справаздачу ў падатковую, а за 2020 год (калі сядзеў у СІЗА) гэта рабіла яго жонка.

У падатковай кажуць, што ім прыйшла «пэўная інфармацыя» пра суму грошай. Таму інспекцыя дае праваабаронцу 10 дзён, каб пацвердзіць гэтую «пэўную інфармацыю».

У лісце з турмы праваабаронца піша, што, мабыць, на яго паступіла нейкая замова. Магчыма, цікавасць падатковай звязаная са «справай «Вясны».

Нагадаем, 3 лістапада Леаніду прысудзілі тры гады калоніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула