БЕЛ Ł РУС

Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск

28.11.2021 / 13:10

Nashaniva.com

Boeing 747, які прызямліўся ў Мінску з Ірака, забраў 418 чалавек у ноч на 28 лістапада. Гэта ўжо пяты падобны рэйс, сцвярджае Беларускае тэлебачанне.

Адзін з мігрантаў распавёў беларускім прапагандыстам, што яны не чакалі такога стаўлення да сябе з боку ЕС.

— Надзеі трапіць у Еўропу ўжо няма ніякай. Мы хочам назад дадому, хоць на мяжы засталося шмат людзей, яны не могуць вярнуцца дадому, таму што ў іх няма маёмасці ў Іраку. Яны прадалі дамы, машыны, таму ў іх няма іншага варыянта. Яны будуць чакаць на мяжы, пакуль Польшча не пусціць іх, — дадаў мужчына.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула