БЕЛ Ł РУС

Праект абноўленай Канстытуцыі ў першай палове снежня прадставяць на грамадскае абмеркаванне

28.11.2021 / 22:22

Nashaniva.com

Праект абноўленай Канстытуцыі ў першай палове снежня прадставяць на грамадскае абмеркаванне, заявіў у эфіры БТ кіраўнік лукашэнкаўскай адміністрацыі Ігар Сергеенка.

«Я думаю, што ў першай палове снежня мы зможам азнаёміцца, калі прыйдзем да канчатковага рашэння літаральна па некалькіх пазіцыях, якія прагучалі на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы. І я ўпэўнены, што далейшая праца над Канстытуцыяй будзе працягнутая ўжо на пляцоўках падчас усенароднага абмеркавання», — сказаў Ігар Сергеенка.

Ён заклікаў беларусаў узяць актыўны ўдзел у абмеркаванні праекта Канстытуцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула