БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Польшчы падпісаў папраўкі ў законы па абароне дзяржаўнай мяжы

1.12.2021 / 08:14

Nashaniva.com

Анджэй Дуда падпісаў папраўкі ў законы, якія тычацца аховы дзяржаўнай мяжы. Цяпер па-іншаму будзе вызначацца знаходжанне чалавека ў памежнай зоне.

Забарону на знаходжанне цяпер могуць увесці ў асобным раёне памежнай зоны на падставе пастановы міністра ўнутраных спраў, выдадзенай пасьля ўзгадненьня з галоўным камандзірам памежнай службы. У такой пастанове мае быць акрэслена плошча ўчастку, на якім не дапускаецца прысутнасьць пабочных асобаў, а таксама працягласць дзеяння забароны, піша ўрадавы партал Польшчы.

На тры месяцы ўводзіцца забарона на наведванне памежных участкаў, дзе дасюль дзейнічала надзвычайнае становішча.

Закон прадугледжвае шэраг выключэнняў з гэтай забароны для пэўных катэгорый асоб:

Упаўнаважаны па месцы жыхарства камандзір памежнай заставы таксама зможа дазволіць іншым асобам, у прыватнасці журналістам, знаходзіцца ў зоне ў час дзеяння забароны. Некаторыя суб’екты, якія маюць поле дзейнасці ў такой зоне, змогуць пазьней разлічваць на кампенсацыю, выкліканай немагчымасцю доступу на дадзеную тэрыторыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула