БЕЛ Ł РУС

Сілавікі затрымалі 11 чалавек за каментарыі пра загінулых расійскіх дэсантнікаў, заведзеная крымінальная справа

1.12.2021 / 14:08

Nashaniva.com

ГУБАЗіКам за «цынічныя каментарыі аб загінулых расійскіх дэсантніках» затрыманыя 11 чалавек.

Усяго ГУБАЗіК выявіў больш за 50 чалавек, якія ў розных мэсэнджарах і сацыяльных сетках размясцілі «блюзнерскія і абразлівыя выказванні ў сувязі з нядаўняй гібеллю на вучэннях у Беларусі вайскоўцаў Расійскай Федэрацыі», паведамляе МУС.

Яны прызнаныя падазраванымі па артыкуле 130 КК — за распальванне сацыяльнай варожасці. 11 чалавек затрыманыя і зьмешчаныя ў ІЧУ. 

Няшчасце здарылася 12 лістапада падчас вучэнняў на палігоне «Гожскі», што ў Гродзенскім раёне. Пры ажыцьцяўленні высадкі дэсанту расійскіх паветрана-дэсантных войск адбылося сутыкненне двух парашутыстаў, у выніку якога закрыўся купал аднаго з парашутаў.

БЕЛТА так і не паведаміла пра гібель двух расійскіх дэсантнікаў пры высадцы пад Гроднам

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула