БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя: За суткі зарэгістраваныя 1792 выпадкі каранавіруса

1.12.2021 / 15:29

Nashaniva.com

Мінздароўя паведамляе, што за суткі зафіксаваныя 1792 выпадкі каранавіруса, а выпісаныя 2 216 чалавек.

Учора паведамлялася пра 1395 выпадкаў.

З пачатку пандэміі былі зарэгістраваныя 656 510 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 643 786.

За суткі памерлі 17 чалавек (за ўвесь час 5 098), выканана 39016 тэстаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула