БЕЛ Ł РУС

Магілёўца адправяць у псіхіятрычную бальніцу за кактэйль Молатава

1.12.2021 / 20:31

Nashaniva.com

Магілёўскі абласны суд прызнаў 28-гадовага магілёўца вінаватым у распальванні сацыяльнай варожасці і акце тэрарызму і накіраваў яго на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне з узмоцненым наглядам, паведамляе БелТА.

Згодна з матэрыяламі справы, магілёвец быў актыўным падпісчыкам «аднаго з дэструктыўных Telegram-каналаў» і абмяркоўваў з яго адміністратарамі магчымасць здзяйснення тэрарыстычных актаў з ужываннем самаробных выбуховых прылад. Пасля мужчына вырабіў з падручных сродкаў кактэйль Молатава і 10 чэрвеня кінуў яго ва ўваходныя дзверы Магілёўскага інстытута МУС. Пры гэтым магілёвец быў п'яны, як сцвярджае следства.

Матэрыяльную шкоду, якую мужчына нанёс інстытуту, суд ацаніў у 2,3 тысячы рублёў. У магілёўца ёсць магчымасць абскардзіць судовае рашэнне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула