БЕЛ Ł РУС

На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу

2.12.2021 / 13:34

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося каля 7.55 каля Лашанаў. Кіроўца «Опеля» рухаўся ў напрамку Мінска, аўтамабіль занесла, ён выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем «ГАЗ».

Пасля з гэтымі машынамі сутыкнуліся два «Фальксвагены».

У бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі дастаўленыя 5 чалавек, 3 пасажыры і кіроўца «Опеля», а таксама кіроўца «Фольксавагена».

Як паведамляе ДАІ, на аўтамабілі «Опель» устаноўленыя ўсесезонные шыны рознага малюнку пратэктара, які моцна зношаны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула