БЕЛ Ł РУС

Карэліцкія міліцыянты прыйшлі па адбіткі пальцаў да нябожчыкаў

29.07.2009 / 20:44

Nashaniva.com

Хлопцаў, якія памерлі тры гады таму, падазравалі ў здзяйсненні выбуху 3 ліпеня.

Хлопцаў, якія памерлі тры гады таму, падазравалі ў здзяйсненні выбуху 3 ліпеня.

У Карэлічах супрацоўнікі праваахоўных органаў ізноў актывізавалі працу па дактыласкапіі мясцовых мужчынаў. Правяраюць у тым ліку і тых, хто падоўгу выязджае на працу за мяжу. Не абышлося і без сумных кур’ёзаў. 28 ліпеня а палове на адзінаццатую ночы міліцыянты прыйшлі ў адзін з дамоў. У двух сем’ях яны пацікавіліся сынамі гаспадароў, заявіўшы, што хлопцы падазраюцца ў здзяйсненні выбуху ў Мінску 3 ліпеня 2008 году. І вось якое страшнае супадзенне — абодвух ужо некалькі гадоў няма ў жывых.

Варта адзначыць, што гэта не першы выпадак, калі ў выніку татальнай дактыласкапіі супрацоўнікі праваахоўных органаў шукалі падазраваных сярод нябожчыкаў. Год таму супрацоўнікі спецслужбаў заявіліся ў сям’ю нябожчыка Канстанціна Мысьліўца — былога актывіста партыі БНФ, лідэра апазіцыі ў райцэнтры Драгічын, каб узяць у яго адбіткі пальцаў.

Сямён Печанко

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула