БЕЛ Ł РУС

МУС Расіі прапанавала вызваліць беларусаў і дыпламатаў ад дактыласкапіі

5.12.2021 / 10:04

Nashaniva.com

Грамадзяне Беларусі, замежнікі, якія не дасягнулі ўзросту 6 гадоў, дыпламаты, якія прыехалі ў Расію для доўгатэрміновага знаходжання, могуць быць вызваленыя ад абавязковай дактыласкапіі (зняцця адбіткаў пальцаў) і фатаграфавання.

«Дактыласкапічная рэгістрацыя і фатаграфаванне не праводзяцца ў дачыненні да замежных грамадзян, якія з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якія не дасягнулі ўзросту 6 гадоў, якія з'яўляюцца службовымі асобамі міжнародных (міждзяржаўных, міжурадавых) арганізацый, якія заехалі ў сувязі з выкананнем службовых абавязкаў <…>, а таксама членамі іх сем'яў», — гаворыцца ў дакуменце.

Таксама, згодна з дакументам, ад абавязковага фатаграфавання і дактыласкапіі будуць вызваленыя супрацоўнікі дыпламатычных службаў, супрацоўнікі гандлёвых прадстаўніцтваў і ўладальнікі дыпламатычных пашпартоў. Разам з імі таксама могуць быць вызваленыя ад абавязковай дактыласкапічнай рэгістрацыі і фатаграфавання члены іх сем'яў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула