БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя: Бальніцы працягваюць вяртацца да звыклага рэжыму працы

5.12.2021 / 15:47

Nashaniva.com

У Беларусі бальніцы вяртаюцца да штатнага рэжыму працы. Пра гэта Мінздароўя паведаіла ў сваім тэлеграм-канале.

«У Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцях і Мінску паступова праходзяць дэзапрацоўку і вяртаюцца ў звыклы рэжым працы аддзяленні і нават цэлыя бальніцы. Усе РНПЦ працягваюць аказваць планавую дапамогу», — гаворыцца ў паведамленні.

Больш падрабязна са спісам арганізацый аховы здароўя, якія раней былі задзейнічаныя для аказання меддапамогі пацыентам з каранавірусной інфекцыі, а цяпер вярнуліся ў планавы рэжым працы, можна азнаёміцца на афіцыйным сайце ведамства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула