БЕЛ Ł РУС

Ганчарэнка: Уступілі «Вентспілсу» ў адзінаборствах і жаданні

30.07.2009 / 09:51

Nashaniva.com

БАТЭ ўступіў «Вентспілсу» ў адзінаборствах і жаданні, заявіў галоўны трэнер беларускай каманды Віктар Ганчарэнка

пасля заканчэння першага матчу 3‑га кваліфікацыйнага раунда Лігі чэмпіёнаў УЕФА, які прайшоў у Вентспілсе 29 ліпеня і завяршыўся перамогай гаспадароў з лікам 1:0.

«Прайгралі з даволі непрыемным лікам, — адзначыў трэнер. — На шчасце, яшчэ ёсць сустрэча ў адказ, паспрабуем штосьці змяніць, неяк расхістаць саперніка. Не спадабаўся мне сёння рух каманды, не было нашай прывычнай агрэсіі. Сённяшні гол — з разраду тых, якія забіваюцца не часта».

Паводле слоў Ганчарэнкі, у абароне было дапушчана шмат індывідуальных памылак. «У нейкай меры гэта стала для мяне адкрыццём. Будзем разбірацца», — заявіў трэнер БАТЭ.

Як адзначыў галоўны трэнер «Вентспілса» Раман Грыгарчук, ён рады «такой перамозе». «У мяне і клуба да БАТЭ велізарная павага. Тое, што зрабіў трэнер з камандай летась, — гэта ашаламляльны вынік. Ён, напэўна, разбудзіў многіх і даў зразумець, што гэта можна зрабіць», — сказаў Грыгарчук, успамінаючы выхад барысаўскага клуба ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў.

Ён адзначыў «вялікае жаданне сваіх футбалістаў гуляць і перамагаць». «Аднак я ўсведамляю тое, якая складаная гульня нас чакае ў Беларусі. БАТЭ згуляе дома нашмат мацней. Будзем рыхтавацца самым сур’ёзным чынам», — сказаў трэнер «Вентспілса».

Дзмітры Уласаў, БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула