БЕЛ Ł РУС

Яшчэ адна краіна далучылася да дыпламатычнага байкоту Алімпіяды

8.12.2021 / 9:12

Nashaniva.com

Аўстралія следам за ЗША далучыцца да дыпламатычнага байкоту зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне 2022 года, заявіў прэм'ер-міністр краіны Скот Морысан.

Getty Images

Сярод прычын ён згадаў парушэнне правоў чалавека ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне, а таксама крытычнае стаўленне КНР да абарончых планаў Аўстраліі.

Дыпламатычны байкот прадугледжвае адмову ад паездкі на Алімпіяду афіцыйных дэлегацый чыноўнікаў.

Спартсменаў гэтыя абмежаванні не закрануць.

Зімовая Алімпіяда пройдзе ў лютым 2022 года ў Пекіне. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула