БЕЛ Ł РУС

Сённяшні рэйс у Дамаск забраў з Беларусі 96 чалавек

8.12.2021 / 09:45

Nashaniva.com

Airbus A-320 авіякампаніі Cham Wings вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск у Дамаск (Сірыя) у 08:24.

На фота — учорашні рэйс у Эрбіль. Фота Мінскага аэрапорта

На борце было 96 пасажыраў, паведамляе мінскі аэрапорт у сваім тэлеграм-канале.

Дарэчы, сённяшні рэйс у Эрбіль (Ірак, Курдыстан) адменены. Учора краіну пакінулі 417 чалавек.

Ранейшымі рэйсамі ў Ірак вярнулі каля трох тысяч мігрантаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула