БЕЛ Ł РУС

Польская паліцыя выявіла труп мігранта на мяжы з Беларуссю

8.12.2021 / 11:45

Nashaniva.com

На польска-беларускай мяжы выявілі труп мужчыны з нігерыйскім пашпартам.

Пра гэта паведаміла агенцтва Polska Agencja Prasowa са спасылкай на паліцыю Падляскага ваяводства.

Цела было знойдзенае ў лесе за 9 км ад мяжы. Пры мужчыне быў заплечнік з нігерыйскім пашпартам, але паліцыя яшчэ высвятляе асобу памерлага. Труп перададзены ў органы судова-медыцынскай экспертызы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула