БЕЛ Ł РУС

У Іспаніі 68 медыкаў заразіліся кавідам на каляднай вечарынцы

8.12.2021 / 12:7

Nashaniva.com

68 медыкаў, якія наведалі вялікую калядную вечарыну ў Малазе (Андалусія), атрымалі станоўчыя вынікі тэстаў на каранавірус. Большасць з іх — дактары і медсёстры, якія працуюць у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі ў бальніцы Малагі.

Ілюстрацыйнае фота Getty Images

Органы аховы здароўя заявілі, што ўсе яны наведалі калядную вечарыну на мінулым тыдні, на якой было 170 чалавек, піша Бі-бі-сі.

Па паведамленнях, усе медыкі былі цалкам вакцынаваныя і не маюць сімптомаў хваробы.

Для таго, каб забяспечыць персаналам мясцовую бальніцу, даслалі дактароў і медсясцёр з іншых медустаноў Малагі.

Інцыдэнт пагоршыў неспакой адносна рызыкі распаўсюджвання кавіду на святочных мерапрыемствах у перыяд Каляд.

Каб паменшыць гэтую рызыку, органы аховы здароўя ў Андалусіі рэкамендавалі персаналу бальніцы не наведваць калядныя вечарынкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула