БЕЛ Ł РУС

Кампанія Pfizer прадказала штогадовую рэвакцынацыю ў будучым

8.12.2021 / 14:53

Nashaniva.com

Людзям прыйдзецца рабіць паўторныя прышчэпкі ад каранавіруснай інфекцыі як мінімум раз на год цягам некалькіх наступных гадоў.

Пра гэта заявіў дырэктар брытанскага філіяла фармацэўтычнай кампаніі Pfizer Бэн Осбарн.

Пры гэтым Осбарн адзначыў, што пакуль невядома, як часта трэба будзе рабіць рэвакцынацыю ад кавіду — раз на паўгода ці раз на год.

«Усіх, хто яшчэ не атрымаў дозу прышчэпкі або сумняваецца, ці варта рабіць гэта, я магу толькі заклікаць азнаёміцца з доказамі [таго, што гэта неабходна]. Гэта можна зрабіць проста ў палатах інтэнсіўнай тэрапіі і паслухаць тых, хто там працуе», — падкрэсліў дырэктар філіяла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула