БЕЛ Ł РУС

П’яная пенсіянерка на Камчатцы царкоўнай свечкай спаліла ўвесь рынак падчас абраду «на добры гандаль»

8.12.2021 / 20:49

Nashaniva.com

У Петрапаўлаўску-Камчацкім 71-гадовая жанчына вырашыла павялічыць прыбытак сваёй палаткі на рынку, правёўшы два немудрагелістыя абрады: на ачышчэнне павільёна і на добры гандаль.

Для магічнага рытуалу яна запаліла царкоўную свечку.

У выніку агонь ахапіў увесь рынак. Сума ўрону склала больш за $700 тысяч.

На жанчыну завялі крыміналку, але віну яна не прызнае, бо нічога не памятае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула