БЕЛ Ł РУС

Эпідэміёлаг назвала асноўныя сімптомы заражэння амікрон-штамам

9.12.2021 / 09:03

Nashaniva.com

Намеснік дырэктара па клінічнай працы Маскоўскага навукова-даследчага інстытута эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, доктар медыцынскіх навук Таццяна Ружанцова назвала асноўныя сімптомы пры заражэнні амікрон-штамам каранавіруса.

Да іх адносяцца выразная слабасць, тэмпература, галаўны боль, кашаль і зніжэнне апетыту, піша lenta.ru.

У цяперашні час па аналізе цячэння захворвання можна сказаць, што у першую чаргу ў большасці хворых адзначаецца выразная слабасць ці стомленасць, павышэнне тэмпературы цела да 38 градусаў і вышэй, галаўныя болі, зніжэнне апетыту, кашаль.

Ружанцова папярэдзіла, што гэтыя сімптомы могуць суправаджацца і іншымі тыповымі для каранавіруса паражэннямі лёгкіх і іншых органаў.

На гэты момант інфармацыі пра асаблівасці праяў SARS-CoV-2, выкліканых новым штамам, няшмат. «Але хутка чакаюцца новыя звесткі», — адзначыла лекар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула