БЕЛ Ł РУС

Мінлясгас расказаў, калі ў Мінску і рэгіёнах пачнуць прадаваць ёлкі

9.12.2021 / 09:50

Nashaniva.com

Першымі гандляваць навагоднімі дрэвамі пачнуць у Брэсцкай вобласці, з 20 снежня — у Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай, з 21 снежня — у Магілёўскай, з 22 снежня — у Гомельскай і Мінску, паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі ў сваім тэлеграм-канале.

Мінск-навіны

У Мінску традыцыйна будуць працаваць два пункты ад дзяржаўных устаноў: вул. Баграціёна, 70 (Мінскі лясгас) і вул. Прытыцкага, 146.

У іншых месцах у сталіцы будуць гандляваць «прыватнікі».

Адрасы і рэжым працы ёлачных кірмашоў у рэгіёнах з'явяцца на сайтах лесагаспадарчых устаноў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула