БЕЛ Ł РУС

У Мінску мужчына пераходзіў праспект Незалежнасці. Яго насмерць збіла таксі, вадзіцелю пагражае да 5 год

11.12.2021 / 11:50

Nashaniva.com

Усё здарылася сёння каля 4:15 ранку, паведамляе сталічная ДАІ. 39-гадовы вадзіцель таксі праязджаў каля дома 95А. Перад ім мужчына пераходзіў праспект. У выніку таксіст наехаў на мужчыну, той памёр на месцы.

Следчы камітэт завёў крымінальную справу па ч. 2 ст. 317 Крымінальнага кодэкса «Парушэнне правіл дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартнага сродка».

Цяпер высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула