БЕЛ Ł РУС

Тарнада ў ЗША забіў больш за 100 чалавек

12.12.2021 / 10:20

Nashaniva.com

Сама меней 100 чалавек загінулі ў амерыканскім штаце Кентукі ў выніку тарнада. Магутныя смерчы разбурылі свечачны завод, пажарныя і паліцэйскія ўчасткі, дом састарэлых у суседнім штаце Місуры і забілі сама меней шэсць рабочых на складзе Amazon у Ілінойсе, піша Reuters.

Губернатар Кентукі заявіў, што серыя тарнада была самай разбуральнай у гісторыі штата. Каля 40 рабочых былі выратаваны на свечачнай фабрыцы ў горадзе Мэйфілд, дзе знаходзілася ў момант смерчу каля 110 чалавек. Фабрыка ператварылася ў груду абломкаў.

Мяркуючы па відэа і фатаграфіях у сацыяльных сетках, цагляныя будынкі ў цэнтры Мэйфілда разбураныя, а прыпаркаваныя аўтамабілі амаль пахаваныя пад абломкамі.

Гэтая прыродная катастрофа была адной з самых буйных у гісторыі ЗША. Такой сілы тарнада здараюцца рэдка і звычайна ў цяплейшыя сезоны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула