БЕЛ Ł РУС

Жырыноўцы пікетуюць беларускае пасольства ў Маскве

30.07.2009 / 17:43

Nashaniva.com

Яны трымаюць плакаты: «Лукашэнка, спыні свае амбіцыі», «Не — звадцы двух братэрскіх народаў» і «Лукашэнка, халява скончылася».

Пра гэта перадае агенцтва РІА Новости.

Пікетоўцы называюць дзве прычыны гэтай акцыі пратэсту. Яны незадаволеныя рашэннем Беларусі ад 17 ліпеня прыпыніць транзіт расійскай нафты ў Латвію. Другая прычына палягае ў рэкамендацыях МЗС Беларусі сваім грамадзянам пры ўездзе ў Паўднёвую Асецію і Абхазію выконваць законы Грузіі.

Агенцтва цытуе ўдзельнікаў пікету, якія лічаць, што Лукашэнка праводзіць палітыку «выйгравання», калі бярэ вялікія крэдыты ў Расеі і не выконвае абяцанне прызнаць незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Актывісты называюць гэтыя факты прыкрымі.

Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула