БЕЛ Ł РУС

БЧ запускае электрацягнікі з Мінска ў Калінкавічы

14.12.2021 / 20:31

Nashaniva.com

Беларуская чыгунка завяршыла электрыфікацыю ўчастка Калінкавічы — Светлагорск-на-Бярэзіне і запускае электрацягнікі з Мінска ў Калінкавічы.

Першыя цягнікі з Мінска і з Калінкавічаў адправяцца 27 снежня.

З 28 снежня па маршруце будуць курсіраваць два цягнікі рэгіянальных ліній бізнэс-класа — № 876/875 і № 874/873. Яны будуць адпраўляцца з Калінкавічаў у 6:02 і 18:22 адпаведна, з Мінска — у 20:48 і 14:00, як паведамляе прэс-служба БЧ.

Цягнікі будуць рабіць прыпынкі на станцыях Светлагорск-на-Бярэзіне, Жлобін, Чырвоны Бераг, Бабруйск, Асіповічы-1, Пухавічы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула