БЕЛ Ł РУС

У Расіі чакаецца рэкорднае за 75 гадоў змяншэнне насельніцтва 

16.12.2021 / 10:07

Nashaniva.com

Упершыню з часоў Вялікай Айчынный вайны сёлета ў Расіі чакаецца больш за 2,5 млн памерлых.

Не менш складаная сітуацыя з нараджальнасцю — колькасць народжаных дзяцей будзе мінімальнай за 20 гадоў (1,4 млн), піша TJ.

Негатыўная дэмаграфічная карціна знайшла адлюстраванне ў рэкорднай з 1946 года натуральнай страце насельніцтва — больш за 1,1 млн чалавек за 2021 год (-7,5 на 1 000 жыхароў). 

Пандэмія каранавіруса напрамую і ўскосна прывяла да залішняй смяротнасці ў 2020-2021 гадах, якая перавышае тэндэнцыі папярэдніх гадоў (2015-2019) на 28% ці амаль на 1 млн чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула