БЕЛ Ł РУС

Жанчына дапамагла «палкоўніку» злавіць фінансавага махляра — і пазбавілася 7600 рублёў

16.12.2021 / 13:12

Nashaniva.com

Жанчыне патэлефанавалі праз «Вайбер». Суразмоўца стандартна прадставіўся супрацоўнікам банка, удакладніў, ці афармляла яна крэдыт на куплю тавару ў інтэрнэт-краме

Жанчына адказала, што не афармляла, тады ілжэбанкір пераканаў яе, што праведзеная несанкцыянаваная фінансавая аперацыя, паведамляе прэс-служба МУС.

Махляр сказаў, што паведаміць праваахоўнікам. Затым з пацярпелай звязаўся «палкоўнік міліцыі», які паабяцаў адмяніць незаконную аперацыю. Ад жанчыны патрабавалася дапамога ў лоўлі злачынцы.

«Міліцыянер» угаварыў яе аформіць крэдыт у банку і перавесці грошы на ўказаны рахунак. У рамках «спецаперацыі» пацярпелая ўстанавіла на тэлефон праграму дыстанцыйнага доступу. Пасля выканання ўсіх інструкцый «палкоўніка» у мінчанкі знікла 7600 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула