У некаторых лабараторыях Мінска атрымаць вынік ПЛР-тэста на кавід можна будзе ў дзень здачы
У некаторых сталічных лабараторных пунктах з 20 снежня атрымаць вынік ПЛР-тэста на COVID-19 для тым, хто выязджае за межы Беларусі, можна ў дзень здачы, пішуць «Мінск-навіны».
Так, пры здачы тэста да 12:00 у лабараторных пунктах, размешчаных на тэрыторыі Чыгуначнага вакзала, аўтавакзала «Цэнтральны» і на вул. Петруся Броўкі, 13, вынік даследавання будзе выдавацца ў той жа дзень з 16:30 да 17:00.
Такое рашэнне прынятае ў сувязі са скарачэннем тэрмінаў дзеяння ПЛР-тэстаў на каранавірус для асоб, якія выязджаюць за межы Беларусі.