БЕЛ Ł РУС

Берлін не будзе прымаць рашэнне па «Паўночным патоку — 2» да ліпеня 2022 года

16.12.2021 / 15:00

Nashaniva.com

Рашэння па сертыфікацыі газаправода «Паўночны паток — 2» у першай палове 2022 года не чакаецца. 

Nord Stream

Пра гэта заявіла Федэральнае сеткавае агенцтва Нямеччыны, піша РБК.

Як паведаміў кіраўнік агенцтва Ёхен Хоман, рэгулятар да гэтага часу не атрымаў неабходных дакументаў ад аператара.

«Гэта не ў нашых руках», — сказаў ён, але паабяцаў, што прыпынены ў лістападзе працэс сертыфікацыі адновяць, калі патрабаванні будуць выкананыя. Аператар павінен стварыць асобную кампанію, якая возьме на сябе кіраванне нямецкім участкам «Паўночнага патоку — 2».

Пастанова аб часовым прыпыненні сертыфікацыі была прынятая «ў сувязі з заснаваннем даччынай структуры кампаніі Nord Stream 2».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула