БЕЛ Ł РУС

МЗС Расіі выказала занепакоенасць магчымай забаронаю транзіту грузаў з Беларусі праз Літву і папракнула Польшчу

16.12.2021 / 19:11

Nashaniva.com

Каментар афіцыйнага прадстаўніка МЗС Расіі Марыі Захаравай у сувязі з праектам закона аб увядзенні санкцый супраць Беларусі, які разглядаецца ў Літве, апублікавалі сёння.

Фота: Прэс-служба МЗС РФ

Там гаворыцца, што ў Расіі «з крайняй занепакоенасцю ўспрынялі інфармацыю аб магчымай забароне транзіту грузаў з Беларусі праз Літву».

У МЗС Расіі перакананыя, што «такі шлях тупіковы, паколькі можа закрануць забеспячэнне Калінінградскай вобласці, негатыўна адбіцца на эканоміцы, сацыяльным становішчы і якасці жыцця насельніцтва гэтага рэгіёна Расійскай Федэрацыі».

МЗС Расіі паведаміла, што «вышэйназваныя абмежавальныя меры ў выпадку прыняцця не застануцца без увагі з боку Расіі».

Адначасова МЗС папракнула Польшчу, што тая «без своечасовага апавяшчэння ўзмацніла жорсткасць патрабаванняў аб прад'яўленні ПЛР-тэстаў на расійска-польскай мяжы, скараціўшы тэрмін іх дзеяння да 24 гадзін».

У МЗС Расіі лічаць, што гэты крок Польшча павінна была абмеркаваць з «зацікаўленымі міжнароднымі партнёрамі і папярэджваць аб іх загадзя».

Літоўская мытня не прапусціла ў Беларусь груз, прызначаны для «Белавіі»

«Рэпутацыі дзяржавы нанесеная шкода», — прэзідэнт Літвы пра сітуацыю з транзітам беларускага калію

Літва хоча заканадаўча забараніць транзіт беларускага калію

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула