БЕЛ Ł РУС

У Беларусь прыбыў Віфлеемскі агонь

16.12.2021 / 21:47

Nashaniva.com

З польска-беларускай мяжы праз памежны пераход у Вялікай Бераставіцы агонь даставілі ў гродзенскі катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя.

З гораду над Нёманам пачалася штогадовая эстафета перадачы агню па гарадах і мястэчках Беларусі.

Акцыя перадачы Віфлеемскага агню міру бярэ пачатак у Аўстрыі ў 1986-м. Агонь перадаецца з рук у рукі з Віфлеема. У пячоры Нараджэння Ісуса гарыць вечны агонь, ад якога штогод запальваецца лампада. Яе нясуць скаўты — праз краіны і кантыненты яна абыходзіць свет.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула