БЕЛ Ł РУС

Работніку «Нафтана» далі 15 сутак за рэпост з «Тутбая» перадвыбарчай праграмы Лукашэнкі 

17.12.2021 / 11:36

Nashaniva.com

На прахадной «Нафтана» 13 снежня затрымалі 33-гадовага Андрэя Апету. Міліцыянты даставілі завадчаніна ў мясцовы ГАУС, дзе склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП (распаўсюддванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). Справу Апеты 16 снежня разглядзела суддзя Зінаіда Балаболава, паведамляюць праваабаронцы.

Згодна з пратаколам, Андрэй «14 студзеня 2016 года на сваёй старонцы ва «Укантакце» размясціў інфармацыйныйную прадукцыю, уключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», паведамляюць праваабаронцы.

Адзначым, што нават назву «экстрэмісцкага» матэрыялу ў пратаколе не напісалі. Сваю віну Апет не прызнаў.

Мужчына сцвярджае, што не рабіў рэпост, а толькі скапіраваў тэкст, дзе ў канцы была спасылка на матэрыял. Андрэй адзначыў, што пасля прызнання Тутбая «экстрэмісцкім», адразу выдаліў усе рэпосты, аднак на гэты матэрыял нават не звярнуў увагі. 

У выніку суддзя Балаболава арыштавала яго на 15 сутак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула