БЕЛ Ł РУС

Гаспадару бела-чырвона-белай хаты пагражаюць крымінальнай справай, калі ён не перафарбуе яе

17.12.2021 / 13:00

Nashaniva.com

Год таму жыхар Полацка Анатоль Каханчык пафарбаваў бацькоўскую хату ў вёсцы Алёшча Полацкага раёна ў нацыянальныя колеры: намаляваў на сценах дзве белыя і чырвоную палосы, а ў акне павесіў Пагоню.

Праз пэўны час яго асудзілі за гэта як за правядзенне несанкцыянаванага пікета, а цяпер пагражаюць крымінальнай справай — як за злоснае хуліганства. 

— Мяне выклікалі, калі я сядзеў, да следчага. Той паказаў мне стос папер, сказаў, што рыхтуецца супраць мяне крымінальная справа за злоснае хуліганства, калі я не перафарбую сваю хату. Я сказаў, што ледзь толькі вы распачняце крымінальную справу або адміністратыўную, я ў той самы дзень і ў тую самую гадзіну пішу заяву на сухую галадоўку, — піша «Радыё Рацыя».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула