БЕЛ Ł РУС

На наступным тыдні ў Беларусі пахаладае да -20°С

19.12.2021 / 10:04

Nashaniva.com

У пачатку наступнага тыдня надвор'е ў Беларусі пачне мяняцца. Шырокі цыклон з арктычным паветрам прынясе на тэрыторыю нашай краіны пахаладанне, якое пачнецца з панядзелка, паведамляе Белгідрамет.

У панядзелак, 20 снежня, пачнецца пахаладанне. Часам будзе ісці невялікі снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля па паўднёвым захадзе да -10 па паўночным усходзе краіны.

З аўторка, 21 снежня, усталюецца халоднае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдзе невялікі снег, у многіх раёнах усталюецца снежнае покрыва. Асобныя ўчасткі дарог будуць слізкімі. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-14 градусаў марозу, пры праясненнях — -15..-20. Днём будзе -5..-12 градусаў.

У сераду, 22 снежня, будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна па паўднёвым захадзе краіны пройдзе снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе 7-14 градусаў марозу, пры праясненнях — -15..-20, днём — -5..-12. У паўднёва-заходніх раёнах цягам сутак будзе -3..-6.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула