Супертайфун на Філіпінах: загінулі больш за 200 чалавек, зніклі без вестак 50
Колькасць загінулых на Філіпінах пасля тайфуна «Раі», які абрынуўся на цэнтральныя і паўднёвыя правінцыі, узрасла да 208 чалавек, паведамляе AFP.
Адным з найбольш пацярпелых астравоў стаў Бохаль, дзе загінулі не менш за 74 чалавекі.
239 чалавек на Філіпінах былі параненыя, 52 зніклі без вестак.
Больш за 300 тысяч чалавек пакінулі свае дамы і прыбярэжныя курорты.
Шторм сарваў дахі, выкарчаваў дрэвы, перакуліў бетонныя апоры электраперадач, разбурыў драўляныя дамы і затапіў вёскі.