БЕЛ Ł РУС

Сафіі Сапезе выстаўленыя абвінавачванні па сямі артыкулах

20.12.2021 / 17:09

Nashaniva.com

Крымінальную справу супраць грамадзянкі Расіі Сафіі Сапегі перадалі пракурору для накіравання ў суд.

Сафіі выстаўленыя абвінавачванні па сямі артыкулах КК:

▪️ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці ў складзе групы асоб)

▪️ч. 4 арт. 16 і 364 (арганізацыя гвалту і пагроз у дачыненні да міліцыянераў)

▪️ч. 4 арт. 16 і 365 (пагрозы, паклёп ці распаўсюджванне звестак пра міліцыянераў)

▪️ч. 4 арт. 16 і 366 (арганізацыя гвалту і пагроз у дачыненні да службовых асоб)

▪️ч. 4 арт. 16 і 389 (арганізацыя пагрозы забойствам ці гвалту ў дачыненні да суддзяў)

▪️ч. 4 арт. 16 і 198 (перашкода дзейнасці журналістаў з пагрозай ужывання гвалту)

▪️ч. 1 і 2 арт. 203-1 (наўмысны збор інфармацыі і персанальных звестак іншай асобы)

СК паведамляе, што падчас папярэдняга расследавання Сапега выканала ўмовы заключанага з ёй дасудовага пагаднення аб супрацоўніцтве.

Сафія Сапега была затрыманая ў Мінску 23 мая разам з Раманам Пратасевічам пасля пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair Афіны — Вільня

«Гэта катастрофа і для яе, і для нас». Айчым Сафіі Сапегі пракаментаваў выстаўленне абвінавачвання дачцэ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула