БЕЛ Ł РУС

Арцыбіскуп Станеўскі дазволіў католікам есці мяса на Новы год і праваслаўнае Раство

22.12.2021 / 11:53

Nashaniva.com

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі вызваліў вернікаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ад абавязку ўстрымання ад мясных страваў у пятніцу на Новы год і на праваслаўнае Раство.

Рэч у тым, што католікам забаронена есці мясныя стравы ў пятніцу цягам усяго года, а 31 снежня прыпадае на пятніцу, праваслаўнае Раство па юліянскім календары таксама будзе ў пятніцу. А часам у сем'ях муж трымаецца каталіцкага абраду, жонка — праваслаўная (і наадварот). Або людзі святкуюць і тое, і тое Раство.

«На падставе канона 87, § 1 Кодэксу кананічнага права,

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі для духоўнай карысці вернікаў у сувязі са святкаваннем Божага Нараджэння ў Праваслаўнай Царкве удзяліў дыспенсацыю [вызваленне ад абавязку] на дзень 7 студзеня 2022 года ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў для асоб, старэйшых за 14 гадоў. Вернікі, якія будуць карыстацца дыспенсацыяй, павінны памаліцца за Святога Айца», — гаворыцца ў пастанове.

Таксама арцыбіскуп Станеўскі падцвердзіў дзеянне дыспенсацыі на пятніцу 31 снежня 2021 года.

Цяпер у католікаў пост, які будзе доўжыцца да 24 снежня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула