БЕЛ Ł РУС

На колькі ў 2022 годзе падаражэюць жыллёва-камунальныя паслугі

23.12.2021 / 12:08

Nashaniva.com

Тарыфы ў 2022 годзе, як і ў цяперашнім, будуць павышаць у два этапы. Іх рост адбудзецца з 1 студзеня і 1 чэрвеня.

Гэта прадугледжана ўказам № 507 «аб устанаўленні тарыфаў для насельніцтва ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі на 2022 год», паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Тарыфы на ЖКП падымуць з 1 студзеня на 11,1 рубля (у эквіваленце 3,92 даляра) на ўсе паслугі, акрамя ацяплення. А з 1 чэрвеня на 3,04 рубля (1,08 даляра ў эквіваленце) павысяць тарыфы на цеплавую і электрычную энергію, газ прыродны і звадкаваны, які выкарыстоўваюць для ацяплення.

У разліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма чалавекамі пры нарматыўным спажыванні імі паслуг плацёж за спажытыя ЖКП вырасце ў межах 5 даляраў (у эквіваленце).

«За трохпакаёўку ў верасні налічылі 262 рублі». Беларусы расказваюць, як плацяць павышаную камуналку

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула